Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося паблізу вёскі Княгінін Мядзельскага раёна 2 кастрычніка.

Каля дзевяці гадзін вечара аўтамабіль “Форд” пры выездзе з другараднай дарогі сутыкнуўся з аўтамабілем “Пежо”. Той рухаўся  па галоўнай дарозе.

У выніку 57-гадовая кіроўца “Форда” і два пасажыры “Пежо” (49-гадовая жанчына і 31-гадовы мужчына) атрымалі траўмы.

Праз дзве гадзіны кіроўца “Форда” памерла ў бальніцы.