Пра гэта ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі “Расатам” Сяргеем Кірыенкам.

 Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што рашэнне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі прымалася ў няпростай сітуацыі, у беларусаў яшчэ жывая памяць аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. “І мы дамовіліся, што пабудуем самую лепшую станцыю. І будзем яе будаваць, як прыклад іншым, на высокім узроўні”, – сказаў беларускі лідар.

 “Спецыялісты, якіх мы прыцягнулі не толькі з Беларусі, з усяго свету, робяць адно заключэнне, што нідзе так не будавалася станцыя, як у нас”, – адзначыў ён.

 Лукашэнка падзякаваў Сяргею Кірыенку за чулыя адносіны да Беларусі і абавязковасць. “Думаю, што беларусы атрымаюць выдатную станцыю. І гэта будзе нават нейкі новы этап у будаўніцтве атамных станцый і для Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца вядучай краінай па мірнаму атаму”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

 Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі задзейнічаны не толькі будаўнічыя арганізацыі, але і прамысловыя прадпрыемствы, што з’яўляецца для іх добрай дапамогай у няпростыя часы. Сяргей Кірыенка у сваю чаргу пацвердзіў, што Беларуская АЭС будзе самая бяспечная, у першую чаргу, і самая сучасная атамная станцыя пакалення 3+. “Аналагаў гэтай станцыі няма пакуль у свеце, гэта самая сучасная, самая бяспечная,  – сказаў ён. – Абсалютны прыярытэт аддаецца бяспекі, якасці”.

 Сяргей Кірыенка адзначыў добрую працу беларускіх падрадных арганізацый.