Мядзяльчане ўдзельнічалі ў восеньскіх днях назіранняў за птушкамі EuroBirdWatch2015. Праходзілі яны 3 і 4 кастрычніка.

– У райцэнтры наладзілі экскурсію для вучняў, працавала назіральная пляцоўка ля возера Мястра, – расказала  старшыня раённага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Алена Паршута. –  Пра свае назіранні таксама паведамлялі са школ раёна.

За два дні ў раёне прынялі ўдзел у назіраннях за 120 чалавек. Усяго ўбачылі 17 відаў птушак. Найчасцей – гракоў, азёрных чаек, палявых вераб’ёў.

Беларусь сёлета заняла трэцяе месца сярод краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі па колькасці людзей, якія ўдзельнічалі ў назіраннях.