Прычыніў яму шматлікія цялесныя пашкоджанні. Скраў  грошы, банкаўскую картку і іншую маёмасць.

Следчыя Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама ўстанавілі асоб, якія мелі дачыненне да супрацьпраўных дзей.

Па непасрэдным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі двух мужчын: 30-гадовага жыхара Ашмянаў і  24-гадовага жыхара Мінска. Раней яны былі судзімыя за хуліганства.

– Следства устанавіла, што абодва пераследвалі карыслівы матыў, – расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. – 30-гадовы мужчына мае запазычанасці па крэдытах перад банкамі, 24-гадовы малады чалавек прайграў буйную грашовую суму ў гульнявых аўтаматах. У сувязі з чым вырашылі ўчыніць злачынства. Спланавалі ролі і прыехалі ў вёску на аўтамабілі, які належыць старэйшаму з фігурантаў.

Пасля здзяйснення разбойнага нападу саўдзельнікі накіраваліся ў Смаргонь, дзе  з мерамі канспірацыі з выкрадзенай банкаўскай карткі знялі больш за два з паловай мільёна беларускіх рублёў.

Мужчына схаваў твар, як здымаў грошы. Фота забяспечана Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Мужчына схаваў твар, як здымаў грошы. Фота забяспечана Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Затрыманым прад’явілі абвінавачванне за разбой, учынены групай асоб, з пранікненнем у жыллё. Яны заключаныя пад варту.

Праверка паказанняў на месцы з удзелам падазраванага. Фота забяспечана Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Праверка паказанняў на месцы з удзелам падазраванага. Фота забяспечана Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Расшукваюць мужчыну, які ўчыніў разбой на Мядзельшчыне і зняў грошы ў Смаргоні (фотаробат)