Адбылося гэта 25 кастрычніка.  

Маладая жанчына пасля дзевяці гадзін вечара ішла па вуліцы Талстога. Непадалёку ад аптэкі да яе пад’ехаў на ровары невядомы мужчына і выхапіў пакет. У ім ляжаў кашалёк, у якім было пяць мільёнаў восемсот тысяч рублёў.  Таксама здабычай стаў бохан хлеба.

Узбудзілі крымінальную справу за рабаванне. Вядуць росшукі мужчыны, расказаў намеснік начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Путырскі.

У Вілейцы збілі скутарыста – не прапусціў яго жыхар Мядзельскага раёна