Аўтамабіль “Пежо”, якім кіраваў жыхар Мядзельскага раёна, ехаў па другараднай дарозе, вуліцы Горкага. Ён не прапусціў скутарыста, які ехаў па галоўнай дарозе, вуліцы Вадап’янава, расказаў выканальнік абавязкаў старшага дзяржаўтаінспектара ДАІ Вілейскага РАУС Генадзь Сяськоў.  

У выніку сутыкнення скутарыста шпіталізавалі з пераломам тазавай косці.

З-за нецвярозага кіроўцы ў Маладзечне здарылася аварыя з удзелам трох машын. Пацярпела жанчына