Учора каля пасёлка Партызанскі Вілейскага раёна адбылася аварыя. “Хундай” з’ехаў у кювет і перакуліўся, паведамляе зводка МУС.

У салоне былі бацькі і двое дзяцей. Кіраваў машынай бацька.

Пасля ДТЗ ён, а таксама сын і дачка, абодва 2014 года нараджэння, былі шпіталізаваныя. 37-гадовая маці загінула.

Onliner.by  падае словы свайго чытача, які быў відавочцам аварыі і дапамагаў пацярпелым. З яго слоў, аварыя адбылася на скрыжаванні дзвюх дарог. “На скрыжаванні кіроўца хацеў павярнуць налева. За ім на вялікай хуткасці ехаў “Хундай-Галопер”. Кіроўца гэта бачыў, уключыў паваротнік, пачаў паварочваць. На скрыжаванні ўбачыў, што не паспявае закончыць манеўр, таму што “Хундай” пайшоў на абгон праз сустрэчную паласу. Кіроўца, напэўна, зразумеў, што не паспявае праехаць, таму рэзка выкруціў руль, машына вылецела ў правы па ходу руху кювет і перакулілася”, – распавёў відавочца.

Onliner.by  са спасылкай на чытачоў гаворыць пра вялікую хуткасць: “Сам кіроўца ехаў з хуткасцю каля 100 км/г, а “Хундай” – 130 км/г”.

Відавочцы гавораць і пра моцныя пашкоджанні: “На баку кіроўцы стойка наогул змятая. З пасажырскага боку крыху цалей, але таксама ўсё моцна разбіта. Жанчына ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні, дзеці былі ззаду ў дзіцячых крэслах. Задняя частка машыны пацярпела менш. Але дах вельмі моцна памяты”, – дадаў субяседнік.

Пра пацярпелага кіроўцу чытач Onliner.by  паведамляе, што на выгляд яму каля 40 год, ён не змог падняцца. Быў у свядомасці, але гаварыў няўцямна. Яго забрала “хуткая”. У бальніцу завезлі і дзетак, але, верагодна, гаворка не ідзе пра сур’ёзныя траўмы. “Кіроўца і пасажырка былі прышпіленыя. Спрацаваўшых падушак бяспекі я не бачыў. Сям’я ехала ў Паставы”, – дадае Onliner.by.

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731