Паведамілі пра гэта 26 кастрычніка.

Крадзеж адбыўся ў вёсцы Балашы ў перыяд з 1 жніўня па 24 кастрычніка. Там нехта пранік у дом, які належыць  таварыству “Пунсовая зара”. Скраў адкуль ацяпляльны цвёрдапаліўны кацёл. Каштаваў той больш за сем мільёнаў  рублёў.

У доме даўно ніхто не жыў. А належныя захады для захавання маёмасці не прымаліся, расказаў намеснік начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Путырскі.

Узбудзілі  крымінальную справу за крадзеж.



Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.                                                                                 

                                                                                                                                                          ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731