Здарэнне адбылося ў суботу, 5 верасня, каля 16 гадзін. У вёсцы Ткачы двое малазнаёмых мужчын выпівалі. Гаспадар машыны заснуў. А другі забраў у спячага ключы ад аўто.

На машыне “Форд-Мандэа”, паводле версіі следства, ён паехаў у Ракаў. На дарозе не справіўся з кіраваннем і трапіў у аварыю. Машыну аднавіць немагчыма. Мужчына цудам выжыў.

Абвінавачанаму ва ўгоне пагражае да пяці год пазбаўлення свабоды і штраф на 55 мільёнаў рублёў. Следства закончанае, справу перадалі ў суд.

Спонсар рубрыкі “Здарэнне” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731