11 лістапада  на ўчастку пагранічнай заставы “Лоша”, што на Астравеччыне, на адлегласці  600 метраў ад Дзяржаўнай мяжы, памежным нарадам, затрыманы  грамадзянін.

Парушальнік мяжы быў без дакументаў. Ён пешшу спрабаваў парушыць межы з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку.

 Са слоў затрыманага, ён накіроўваўся ў Бельгію з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця.

Мужчына затрыманы як парушальнік пагранічнага заканадаўства па артыкуле  23.29. КаАП Рэспублікі Беларусь.

Затрыманы да 72-х гадзін. Дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы для далейшага разгляду.

За наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калi гэта дзеянне не цягне крымінальнай адказнасці, а таксама замах на такое перасячэнне цягнуць папярэджанне з дэпартацыяй альбо накладанне штрафу ў памеры да ад дзесяці да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731