Адбылося гэта 11 лістапада з 15 да 21 гадзіны.

Супрацоўніца крамы паведаміла ў міліцыю, што нехта з яе незачыненага службовага кабінета скраў кашалёк. Там было 500 тысяч рублёў  і 100 еўра.

Кашалёк быў у сумачцы, што знаходзілася ў шафе. Кабінет не зачыняецца, туды па службовых справах пастаянна заходзяць людзі, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Міхаіл Сакалдынскі.

Тых, хто што-небудзь ведае пра здарэнне, просяць паведаміць у райаддзел РАСК па нумары (801797) 55-1-56 ці ў міліцыю – 102. Ананімнасць гарантуецца.

 У Вілейцы абакралі дом

Каб не плаціць аліменты на дачку, маладзечанец з’ехаў у Расію

Парушальнік мяжы накіроўваўся ў Бельгію па лепшае жыццё

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731