Аварыя адбылася ў панядзелак, 16 лістапада, каля 14 гадзін. Падрабязнасці распавядае дзяржаўтаінпектар Сяргей Бартош.

Кіроўца “Шкоды-Румсцер”, 63-гадовы маладзечанец, ехаў па Касманаўтаў у бок вуліцы Магістральнай.

На ўчастку дарогі з закругленнем управа ён не ўлічыў дарожную разметку і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Па ёй ехаў “Мерседэс”, якім кіраваў 28-гадовы маладзечанец.

Адбылося бакавое сутыкненне, і “Шкода” перакулілася. Кіроўца аўтамабіля па медыцынскую дапамогу не звяртаўся. А пасажырку, яго жонку, медыкі хутка адпусцілі дамоў.

За стварэнне аварыйнай абстаноўкі на кіроўцу “Шкоды” склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Кіроўца “Мерседэса” быў вымушаны экстаранна тармазіць, каб пазбегнуць сутыкнення.

Больш фота з месца здарэння ТУТ.

Затрымалі падазраванага ў серыі ўзломаў маладзечанскіх кіёскаў

Як блізкія алкаголікаў вылечваюць сваю хваробу ў групе падтрымкі ў Маладзечне

“Толькі па адной шыльдзе я магу зразумець, што ў гэтай кавярні катлеты, як пачвары”. Што абмяркоўвалі падчас “круглага стала” ў “РГ”


Спонсар рубрыкі “ЗДАРЭННІ” – спецыяліст па нацяжных столях Аляксей Малько. 

Для рамонту выбіраеце самыя сучасныя матэрыялы? Тады наша прапанова спецыяльна для вас – нацяжная столь.

Яе можна рабіць у любым пакоі, нават неацепленым і вільготным. Яна не патрабуе асаблівага догляду.

Тры фактуры дапамогуць падкрэсліць прыгажосць любога інтэр’ера. Візуальна павялічыць памяшканне дапаможа  глянцавая. Патрэбны лёгкі водбліск – вам сацінавая. Універсальны варыянт для любога інтэр’ера – матавая столь.

Нацяжная столь – цана дастойная, якасць прыстойная.

Кантактны тэлефон: (8029) 933-19-33, (8033) 670-66-66

ІП Малько А.Н. УНП 691511819

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731