Пра здарэнне стала вядома ў пятніцу, 20 лістапада.

У двары жылога дома па Вялікім Гасцінцы днём загарэліся дзве машыны: “Фольксваген-Пасат B2” і БМВ 5 серыі.

Сітуацыю пракаментаваў першы намеснік начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рабец:

Матэрыялы па гэтай справе знаходзяцца ў РАУС на праверцы. Прычына здарэння пакуль невядомая. Не выключаецца і версія з падпалам. Верагодней за ўсё, загарэлася спачатку адна машына, але трэба дачакацца вынікаў праверкі. Магчыма, будзе праведзены следчы эксперымент.

Гаспадыня машыны Алена расказала “Рэгіянальнай газеце”, што на яе думку, гэта быў падпал:

– Літаральна за пару дзён да здарэння муж ездзіў на СТА, таму мы ўпэўненыя, што з тэхнічным станам машыны ўсё было ў парадку.

Машына Алены, БМВ, загарэлася першай, затым агонь перакінуўся на Фольксваген.

– Мы гутарылі з гаспадаром другой машыны, яна пацярпела не так моцна. Наша ж машына 2001 года выпуску аднаўленню ўжо не падлягае.

У РАУС гаспадарам машыны пакуль пра прычыны здарэння таксама не гавораць. Чакаюць вынікаў праверкі.

Спонсар рубрыкі “ЗДАРЭННІ” – спецыяліст па нацяжных столях Аляксей Малько. 

Для рамонту выбіраеце самыя сучасныя матэрыялы? Тады наша прапанова спецыяльна для вас – нацяжная столь.

Яе можна рабіць у любым пакоі, нават неацепленым і вільготным. Яна не патрабуе асаблівага догляду.

Тры фактуры дапамогуць падкрэсліць прыгажосць любога інтэр’ера. Візуальна павялічыць памяшканне дапаможа  глянцавая. Патрэбны лёгкі водбліск – вам сацінавая. Універсальны варыянт для любога інтэр’ера – матавая столь.

Нацяжная столь – цана дастойная, якасць прыстойная.

Кантактны тэлефон: (8029) 933-19-33, (8033) 670-66-66

ІП Малько А.Н. УНП 691511819

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731