Здарэнне адбылося 10 лістапада. Сам 63-гадовы пенсіянер у міліцыю звярнуўся 25 лістапада.

Ён расказаў, што яго збілі двое мужчын.

Падчас следства, расказаў “Рэгіянальнай газеце” начальнік Мядзельскага РАСК Аляксандр Штура, высветлілася, што ўсе яны былі паміж сабой знаёмыя, неаднаразова судзімыя.

10 лістапада мужчына атрымаў пенсію і запрасіў да сябе двух мужчын, 33 і 32 гадоў.

Кампанія выпіла, і госці вырашылі завалодаць грашыма гаспадара.

Збілі яго рукамі і гарачай качаргой.

У выніку гэтага пенсіянер атрымаў пералом грудзіны, апёк грудной клеткі, абедзвюх кісцяў рук, сцёгнаў і пахвіннай вобласці.

З такімі цялеснымі пашкоджаннямі мужчына не шпіталізаваўся.

Зламыснікі скралі ў пацярпелага два мільёны рублёў.

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Разбой”.

Спонсар рубрыкі “ЗДАРЭННІ” – спецыяліст па нацяжных столях Аляксей Малько. 

Для рамонту выбіраеце самыя сучасныя матэрыялы? Тады наша прапанова спецыяльна для вас – нацяжная столь.

Яе можна рабіць у любым пакоі, нават неацепленым і вільготным. Яна не патрабуе асаблівага догляду.

Тры фактуры дапамогуць падкрэсліць прыгажосць любога інтэр’ера. Візуальна павялічыць памяшканне дапаможа  глянцавая. Патрэбны лёгкі водбліск – вам сацінавая. Універсальны варыянт для любога інтэр’ера – матавая столь.

Нацяжная столь – цана дастойная, якасць прыстойная.

Кантактны тэлефон: (8029) 933-19-33, (8033) 670-66-66

ІП Малько А.Н. УНП 691511819

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731