Здарэнне адбылося ў суботу, 28 лістапада. Ад магазіна “Дабраном”, што месціцца на вуліцы Замкавай, 12-гадовая школьніца скрала ровар.

Дзяўчынка, якая жыве ў раёне плошчы Старое Места, адагнала скрадзены ровар на Лясныя, туды, дзе жыве яе бабуля.

Але школьніца не ўлічыла, што каля магазіна ўсталяваныя дзве камеры відэаназірання.

Міліцыянерам было дастаткова прайсціся з відэазапісам па бліжэйшых школах, і юную парушальніцу закона цягам дня ўдалося знайсці.

Паколькі дзяўчынцы яшчэ 12 гадоў, да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнутыя бацькі.

Дзяўчынка ж знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх (ІСН).

Пра здарэнне “Рэгіянальнай газеце” расказаў інспектар ІСН Маладзечанскага РАУС Яўген Колесень.


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731