Днём 1 снежня ў Гродне загінуў кіроўца фуры, які рамантаваў яе.

Па словах відавочцаў, фура, якая належыла маладзечанскай фірме, спынілася на праспекце Кляцкова.

Мужчына пачаў рамантаваць яе, прыпадняўшы платформу машыны. У нейкі момант дамкрат сарваўся, і вадзіцеля заціснула паміж колам і платформай.

Пацярпелага выцягнулі з-пад машыны, відавочцы выклікалі хуткую дапамогу, але рэанімаваць пацярпелага не ўдалося.

У фірме, якой належыла фура, падцвердзілі, што загінуў іх супрацоўнік.

Мужчыну было 40 гадоў, у яго засталіся дзеці школьнага ўзросту.

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731