З фізічных асоб, у дачыненні да якіх будзе ўстаноўлена перавышэнне фактычных расходаў над афіцыйнымі даходамі, з 2016 года будзе збірацца падаходны падатак па стаўцы 16%.

“У дачыненні да фізасоб устанаўліваецца стаўка падаходнага падатку ў памеры 16% па даходах, што вылічваюцца падатковым органам, зыходзячы з сум перавышэння расходаў грамадзяніна над даходамі”, – паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая, выступаючы 11 снежня на канферэнцыі “Актуальныя пытанні падаткаабкладання ў святле зменаў падатковага заканадаўства 2016 года”.

Яна растлумачыла, што прадпісанне аб уплаце падаходнага падатку ў павышаным памеры можа быць вынесеная па выніках праверкі падатковым органам дэкларацыі грамадзян аб даходах і маёмасці.

“Улічваючы, што такія даходы фізічная асоба атрымлівае, як правіла, ад ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, прапанавана ўстанавіць стаўку, якая будзе аналагічная са стаўкай падаходнага падатку, што прымяняецца ў дачыненні да даходаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці”, – сказала Сяліцкая.

З 2015 года для фізічных асоб прымяняецца адзіная стаўка падаходнага падатку – 13%, за выключэннем некаторых выпадкаў. У прыватнасці, з даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай і прыватнай натарыяльнай дзейнасці, фізічныя асобы абавязаныя выплачваць падаходны падатак па стаўцы 16%.

З 2016 года падатковыя органы плануюць зрабіць больш жорсткімі падыходы не толькі ў дачыненні да фізічных асоб, чые фактычныя расходы перавышаюць афіцыйныя даходы, але і ў дачыненні да асоб, якія не выплачваюць падаходны падатак пры здачы жылля ўнаймы.

“Падатковыя органы будуць спаганяць у пяціразовым памеры сумы падаходнага падатку з даходаў, атрыманых грамадзянамі пры здачы жылля ўнаймы без уплаты падаходнага падатку ў фіксаваных сумах”, – паведаміла Сяліцкая.

БелаПАН.

Плануецца адмяніць больш за 15 падатковых ільгот, у тым ліку – на даходы ад азартных гульняў і рэзідэнтаў СЭЗ

Астравеччына лідзіруе па заробку ў рэгіёне (дапоўнена, інфаграфіка)


Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – “TIR Шынамантаж” Дзмітрыя Губара.

Баіцеся штрафаў за тое, што на машыне няма зімовай гумы, але спадзяецеся на ўдачу? Яна бывае пераменлівая, а штраф за выкарыстанне летняй гумы рэальным – ад 90 тысяч рублёў.

У шынамантажы “TIR” вам паставяць зімовую гуму, адбалансіруюць колы. Пры замене чатырох кол на зімовую гуму, чацвертае – бясплатна.

“Шынамантаж TIR ” – беражом вашы грошы, робім рух бяспечным.

Адрас: Маладзечна, вул. Гарадоцкая, 102.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 102-91-02, (8029) 551-25-51.

Сайт:Shin-ok.by.

ІП Губар Д.В. УНП 690462002