Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі правяло праверку ў дачыненні да службовых асоб Валожынскага раёна. Намесніка старшыні выканкама затрымалі. 

Супрацоўнікі прааналізавалі выкананне законнасці пры асваенні бюджэтных сродкаў, якія выдаткоўваюцца на рэканструкцыю і будаўніцтва аб`ектаў сацыяльнага значэння на тэрыторыі Валожынскага раёна.

Устанавілі, што ў лістападзе 2013 года намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ садзейнічаў неабгрунтаванаму пераліку на карысць аднаго з прыватных прадпрыемстваў двух мільярдаў рублёў. 

Грошы з дзяржбюджэту накіроўваліся ў лік нібыта выкананых будаўнічых работ, якія фактычна не ажыццяўляліся.

За спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю ўказанай службовай асобы, ён атрымаў у якасці хабару таварна-матэрыяльныя каштоўнасці больш як на 10 млн. рублёў (1200 долараў ЗША на той час). 

Падпісанне фальшывых актаў аб выкананні будаўнічых работ прывяло да несвоечасовага ўводу ў эксплуатацыю жылога шматкватэрнага дома, у тым ліку для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і павелічэння канчатковага кошту будаўніцтва. 

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці затрыманаму выставіла абвінавачанне на падставе ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару). Падазраванага змясцілі пад варту. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні.

Правяраецца іншая інфармацыя пра магчымыя парушэнні заканадаўства з боку фігуранта і іншых службовых асоб Валожынскага раёна.

“Мне 21 год. І ў мяне 51-ы памер нагі”. Малады чалавек з Валожына просіць дапамагчы яму знайсці абутак

Падрабязнасці аварыі на Вілейшчыне, у якой пацярпелі маладзечанцы

Каму спатрэбіўся мядзельскі біятуалет?

На Валожыншчыне прадпрымальны рыбак зліў ваду з возера


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д. Г. УНП 6913955731