У суботу, 12 снежня, каля 9 раніцы ў Ашмянах аўтамабіль “Хундай”, якім кіраваў 79-гадовы вадзіцель, наехаў на 80-гадовую пенсіянерку.

З месца здарэння вадзіцель з’ехаў.

Але потым кіроўца патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што ён адчуў удар, але падумаў, што наехаў на прыдарожны слуп.

Як аказалася, вадзіцель наехаў на пенсіянерку ў той час, калі спрабаваў адрэгуляваць печку ў салоне аўтамабіля.

З раніцы ў машыне запацелі вокны, вадзіцель нахіліўся да печкі, каб наладзіць падачу паветра ў салон, і адцягну ўвагу ад кіравання. Аўтамабіль каціўся з горкі, калі адчуў штуршок.

Пенсіянер не звярнуў на гэта ўвагі і паехаў далей. Праз дзве гадзіны яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Пенсіянерка шпіталізаваная. 

13-гадовы цяжкаатлет з Ашмянаў: далей будуць толькі перамогі

Як карціна 18 стагоддзя з выявай каня трапіла ў Ашмянскі музей

“Мне 21 год. І ў мяне 51-ы памер нагі”. Малады чалавек з Валожына просіць дапамагчы яму знайсці абутак

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д. Г. УНП 6913955731