Здарэнне адбылося пасля пяці гадзін вечара 14 снежня на вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне.

42-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Фольксваген Пасат” ехаў у напрамку вуліцы Скарыны. І наехаў на 57-гадовага пешахода. Той пераходзіў праезную частку ў неўстаноўленым месцы.

У выніку пешаход з траўмамі шпіталізаваны. Пацярпелы не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.

Правераць, якія шыны

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці па 18 снежня праводзіць прафілактычную акцыю “Зімовыя шыны”.

Супрацоўнікі ДАІ арганізуюць узмоцнены нагляд за дарожным рухам. Асаблівая ўвага надаецца наяўнасці і стану зімовых шын на транспартных сродках у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў.

У Вілейцы знайшлі, меркавана, спайсы – рэчыва загарнулі ў сторублёўку

Шукаюць гаспадара, які кінуў скутар на 4 месяцы

У пятніцу і нядзелю двое маладзечанцаў трапілі пад колы на пешаходным пераходзе


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.        Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731