У міліцыю 4 снежня паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што ў адной з кватэр дома па вуліцы Талстога вырабляюць наркатычныя сродкі.

Пры праверцы інфармацыі затрымалі трох жыхароў Вілейкі. Двух мужчын і адну жанчыну падазраюць у тым, што яны выраблялі з насення маку наркатычны сродак.

Падчас агляду кватэры канфіскавалі насенне маку, а таксама прадметы прызначаныя для вырабу наркотыкаў,

Цяпер праводзіцца праверка, прызначаныя хімічная і комплексная экспертызы, распавёў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

Калі па выніках экспертыз у прадметах акажацца наркатычны сродак, будзе прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

У гэтым выпадку правапарушальнікаў можа чакаць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці год альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці год.

У Вілейцы знайшлі, меркавана, спайсы – рэчыва загарнулі ў сторублёўку

У Маладзечне пешаход трапіў пад колы “Фольксвагена” – мужчыну шпіталізавалі

Шукаюць гаспадара, які кінуў скутар на 4 месяцы

У пятніцу і нядзелю двое маладзечанцаў трапілі пад колы на пешаходным пераходзе


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.        Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731