Здарэнне адбылося ў нядзелю, 20 снежня, каля 11:40 дня.

Як распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош, 22-гадовая мінчанка ехала на “Маздзе6” па трасе Мінск – Маладзечна – Нарач. У Радашкавічах пры павароце на вуліцу Дуброўскую каля дома 56 яна не справілася з кіраваннем і выехала на тратуар. У гэты час па ім ішоў 53-гадовы мясцовы жыхар. 

Падчас наезду ён атрымаў цяжкія траўмы, сярод якіх закрыты пералом касцей чэрапа.

Мужчыну шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Кіроўца была цвярозая, у аўтамабіля былі шыпаваныя шыны.

Дзяўчына атрымала правы ў сакавіку 2015 года.

Па здарэнні праводзіцца праверка.

Нобель? Не, не чуў. Што адказвалі ў Маладзечне на пытанне: “Як вы ставіцеся да нобелеўскай прамовы Алексіевіч?” (Відэа)

Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”

“Мне 21 год. І ў мяне 51-ы памер нагі”. Малады чалавек з Валожына просіць дапамагчы яму знайсці абутак

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731