Супраць жыхаркі Валожына ўзбуджаная крымінальная справа. Яна адхіляецца ад вяртання дзяржаве грошай на ўтрыманне дзяцей.

Жыхарку Валожына ў ліпені ўладкавалі на працу на валожынскі льнакамбінат. Аднак з ліпеня па лістапад у яе назапасіліся 34 прагулы.

У жанчыны двое дзяцей, 16-гадовая дзяўчынка і ўжо паўналетні хлопец. Аднак валожынка і за яго ўтрыманне яшчэ не выплаціла расходы дзяржаве. Жанчына пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Справа перададзеная ў суд, паведаміў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага РАСК Вячаслаў Белановіч.

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731