Адбылося гэта пасля сямі гадзін раніцы 24 снежня.

У вёсцы Насілава Маладзечанскага раёна 36-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Фіят Стыла” наехаў на пешахода. 58-гадовы маладзечанец пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку пешаход шпіталізаваны з  закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені, пераломам костак зводу і асновы чэрапа, ударам галаўнога мозгу цяжкай ступені, паведамілі ў Дзяржаўтаінсспекцыі Мінскай вобласці.

Вядома, што на пярэдняй восі аўтамабіля былі шыны з зімовым малюнкам пратэктара, на задняй – з летнім.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям быць максімальна ўважлівымі на дарозе і выбіраць самую мінімальную хуткасць руху. Кіруючы транспартным сродкам, нельга дапускаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, пры абгоне неабходна неаднаразова пераканацца ў бяспецы, у абавязковым парадку прышпільвацца рамянём бяспекі.

У Ашмянскім раёне з машыны скралі клетку з норкамі пакуль кіроўца спаў

На Вілейшчыне гарэў хлеў з прыбудовай

На Маладзечаншчыне кіроўца вырашыў абагнаць трактар і ўехаў у яго

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731