Паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Брэскія Нарацкага сельсавета паступіла пасля пяці гадзін вечара 27 снежня.

Суседзі пачулі трэск шыферу, выйшлі на двор і ўбачылі, што гарыць дом.

Па прыбыцці выратавальнікаў дом гарэў адкрытым полымем. Дома нікога не было – гаспадар якраз быў на працы. 

У выніку знішчаны дах дома, выгаралі ўнутры ўсе памяшканні, расказаў інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

У Валожынскім раёне мужчына абкрадаў суседзяў толькі па восені

У Насілаве кіроўца на “Фіяце” збіў маладзечанца

У Ашмянскім раёне з машыны скралі клетку з норкамі пакуль кіроўца спаў

На Вілейшчыне гарэў хлеў з прыбудовай

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731