У аварыі каля 18 гадзін сутыкнуліся дзве машыны. Пра гэта нам паведаміў відавочца.

Інфармацыю пацвердзіў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош:

– Гэта адбылося проста перад маімі вачыма! Я якраз у гэты момант ехаў па пуцепровадзе. Аднаго з таксі забрала “хуткая” .

Як пасля 20 гадзін удакладніў Сяргей Бартош, таксіст службы “135” ехаў адзін у “Рэно Лагуне”. Машына рушыла з боку Старога Места па крайняй правай паласе. 

Перад таксі ехала “Пежо”. На спуску з пуцепровада перад паваротам кіроўца “Пежо” пачаў перастройвацца і прытармажваць. У гэты момант таксі ці занесла, ці кіроўца не справіўся з кіраваннем – гэта папярэдняя інфармацыя, якую ДАІ будзе ўдакладняць. Таксі панесла праз крайнюю левую паласу і вынесла на сустрэчку, дзе “Рэно” сутыкнулася з “Фольксвагенам Пасатам”. Кіроўца “Фольксвагена” ехаў з боку парка.

У таксі быў толькі кіроўца. Пасля сутыкнення яго “ўсяго трасло”, кажуць відавочцы. Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Паводле дзяржаўтаінспектара, пад пытаннем тое, што кіроўца “Пежо” стварыў аварыйную абстаноўку, а таксама правяраецца хуткасць, з якой ехаў таксіст.

Удакладненая інфармацыя з’явіцца пазней.

Кім былі на ранішніках у дзяцінстве футбалісты каманды “ДЮСШ-4 Маладзечна” (Фота)

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Гісторыя аднаго цуда: Адам Мальдзіс шукаў мясцовага кампазітара, а выявіў агульнаеўрапейскага дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731