18-гадовы Уладзіслаў Фядотаў падпісаў канракт з камандай “Іслач” на тры гады.

Выхаванец Маладзечанскай ДЮСШ №4 (першы трэнер – Аляксандр Пятровіч Гармаза) у сезоне 2015 года выступаў за каманду “Маладзечна ДЮСШ-4” ў другой лізе чэмпіянату Беларусі, а таксама прадстаўляў родны горад на чэмпіянаце вобласці. У 2015 годзе гулец правёў 25 матчаў у другой лізе і забіў 2 мячы.

Цікавасць да Уладзіслава праяўлялі і іншыя клубы вышэйшай лігі, але малады футбаліст зрабіў выбар на карысць”Іслачы”. Не апошнюю ролю ў гэтым сыграў зямляк Уладзіслава і памочнік галоўнага трэнера Уладзімір Міхайлавіч Макоўскі.

– У “Іслачы” мяне прыцягнулі ўмовы супрацоўніцтва, ды і калі каманда будзе гуляць у Маладзечне – для мяне гэта велізарны плюс, бо я пакуль яшчэ вучуся ў політэхнічным каледжы ў родным горадзе. Новага калектыву не баюся і ўпэўнены, што ўсё складзецца добра, – кажа Уладзіслаў.

За футбольны клуб “Іслач” Уладзіслаў будзе выступаць на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы і прыступіць да трэніровак разам з камандай, якая выходзіць з адпачынку крыху раней запланаванага – 25 студзеня.

У Маладзечне будуць гуляць каманды вышэйшай лігі?

Футбалісты ФК “Маладзечна ДЮСШ 4” баяцца трэнера Гармазу. І саромеюцца размоў пра першы пацалунак