У аварыю патрапіў цягач “Мэрсэдэс Бенц”  з паўпрычэпам. 

Па папярэдняй версіі, 59-гадовы кіроўца няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху, у выніку не справіўся з кіраваннем. Цягач з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Затым аўтамашына перакулілася, паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Кіроўцу даставалі выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Перавозілі на машыне 20 тон мукі, дадаюць у абласным ўпраўленні па надзвычайных сітуацыях.

Кіроўца з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, пераломам шыйкі сцягна шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Фота  mchs.gov.by

Фота mchs.gov.by

Аварыя ў Маладзечне: выязджалі заднім ходам і не бачылі адзін аднаго

У Івянцы сутыкнуліся “Таёта” і “Рэно”. Кіроўцу апошняй іншамаркі шпіталізавалі (Плюс парады ад ДАІ)

Аварыя ў Маладзечне: не трымаў належную дыстанцыю, таму наехаў на слуп


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731