Паведамленне пра гэта паступіла выратавальнікам пасля васьмі гадзін вечара 2 лютага.

Калі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях прыбылі на месца, з-пад даху драўлянага дома ішоў дым.

Выратавальнікі на ложку знайшлі 62-гадовага гаспадара – на жаль, ужо без прыкмет жыцця.

У выніку пажару закураны сцены ў жылым доме, пашкоджана маёмасць у кухні.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаюцца дзве версіі: неасцярожнасць пры курэнні ці неасцярожнае абыходжанне з агнём (пакінутая без нагляду запаленая свечка). У доме была адключаная электраэнергія, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Фота з сайта mchs.gov.by

Фота з сайта mchs.gov.by

Сёння днём у Маладзечне ў гразі засеў смеццевоз (Фота, відэа)

Знайшлі тых, хто ад імя Міністэрства ўнутраных спраў патрабаваў грошы быццам бы за порна на камп’ютары

Шукаюць зніклага ў лістападзе жыхара Ашмянаў


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731