Ні ў адным раёне нашага рэгіёна намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за 2015 год не дасягнула шасці мільёнаў рублёў.

Найбліжэй да гэтай лічбы яна падабралася ў Астравецкім раёне – не хапіла усяго дзевяці з паловай тысяч.

На другім месцы ў рэгіёне – Маладзечаншчына з сярэднім заробкам у пяць мільёнаў 821 тысячу рублёў.

У тройцы лідараў – Смаргонскі раён. Там у сярэднім штомесяц летась налічвалі па пяць мільёнаў 540 тысяч.

На Ашмяншчыне сярэдні заробак склаў пяць мільёнаў 483 тысячы рублёў, у Валожынскім раёне – 5 мільёнаў 418 тысяч. На дзве тысячы меншы ён на Мядзельшчыне.

Найніжэйшы ў рэгіёне налічаны заробак на Вілейшчыне – пяць мільёнаў 378 тысяч рублёў.

Такія лічбы прыводзяць галоўныя статыстычныя ўпраўленні Мінскай і Гродзенскай абласцей.

//

Bar Chart_new_newInfographic

На рынку ў Маладзечне падаражэлі дзесяць прадуктаў, мінтай ужо трэці раз за год (+рэцэпт стравы)

Валожын: пасля праверкі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ўзбудзілі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай