У панядзелак, 8 лютага, каля дзевяці вечара 55-гадовая жанчына праз гарадскі парк вярталася дадому.

У парку было нешматлюдна, таму, калі жанчыну абагналі двое 20-гадовых хлопцаў, яна сцяміла, што сумку, у якой былі грошы і мабільны тэлефон, усё ж лепей прыціснуць да сябе.

І толькі яна так падумала, як да яе з-за спіны падскочыў трэці хлопец і стаў цягнуць сумку на сябе.

Але жанчына вельмі моцна трымалася за сваю маёмасць, і зламыснік так і не здолеў выхапіць чужую рэч. Зразумеўшы, што яго спробы безвыніковыя – збег.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю. Аказалася, што не яна першая.

За гадзіну да гэтага непадалёк ад парку дадому вярталася 57-гадовая выхавальніца дзіцячага садка. На пешаходным пераходзе ля царквы ў яе паспрабаваў адабраць сумку сябар таго зламысніка з парку. Але жанчына аказалася дужэйшай за 20-гадовага хлопца.

Па гарачых слядах кампанію кідкіх  да чужых сумачак маладых людзей затрымалі.

Гісторыю расказаў начальнік Следчага камітэта Смаргонскага РАУС Андрэй Рэзін

“Рабочыя “Будаўніка” не вінаватыя ў тым, што мы трапілі ў абцугі”. Няпростая сітуацыя склалася з будаўнічай арганізацыяй у Маладзечне

У Маладзечне пройдзе лекцыя, прысвечаная Ігнату Абдзіраловічу


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731