Трагічны выпадак адбыўся ў 16:23 учора, 9 лютага.

Пра здарэнне “РГ” паведаміў інспектар прапаганды Маладзечанскага АУСТ Сяргей Васілеўскі.

Сутыкненне адбылося на чыгуначным пераездзе на перагоне Пруды-Залессе.

Прыпыначны пункт “Заскавічы” праязджаў грузавы цягнік Маладзечна-Кена. У гэты момант праз чыгуначны пераезд ехаў мужчына на ровары. Ён не рэагаваў на гучныя сігналы машыніста, і цягнік яго смяротна траўмаваў.

Пасля высветлілася, што 38-гадовы мужчына быў у навушніках ад мабільнага тэлефона.

Загінулы жыў у вёсцы Готкавічы.

Мужчына стаяў тварам да цягніка, пакуль яго не збіла насмерць

Настаўнік: Нашай адукацыі не патрэбны незразумелыя дзеці

Мужчына ішоў па рэйках і нават не азірнуўся, пакуль цеплавоз не збіў насмерць

Каб танней дабрацца з Мінска да Маладзечна, едзьце на электрычцы (інфаграфіка)

“Ён проста выйшаў на рэйкі”. Мужчыну збіў цягнік на пераездзе ў Маладзечне


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731