Адбылося гэта на пачатку лютага на абвадным канале Вілейскага вадасховішча, паблізу ўрочышча Сенішча.

– Сеткі ў няўдалых рыбаловаў былі кароткія, усяго 21 метр, а ўлоў не заважыў і сямі кілаграмаў. Але прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода перавысіла 23 мільёны рублёў. А гэта з’яўляецца буйным памерам прычынення шкоды, –  паведаміў расказаў старшы дзяржінспектар міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Хіла.

Праваахоўныя органы ў дачыненні да мужчын узбудзілі крымінальную справу па факце незаконнай здабычы рыбы.

Акрамя выплаты шкоды, яны паўстануць перад судом. За гэты від парушэння Крымінальным Кодэксам Беларусі прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох год.

Віляйчане раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за браканьерства.

Маладзечаншчына: цягнік насмерць збіў мужчыну, які ехаў на ровары ў навушніках

Мужчыны з касой вымагалі ў старой жанчыны грошы. У нападзе падазраюць жыхароў Ашмяншчыны

Як беларусы “кінулі” расіян на фуру мяса. Крымінальны клубок пачаў размотвацца на Валожыншчыне

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731