Інцыдэнт, які закончыўся шпіталізацыяй для адных і крымінальнай справай для другіх, адбыўся ў Маладзечне ў суботу, 13 лютага.

У міліцыю патэлефанавала жанчына і сказала, што пад яе вокнамі адбываецца бойка.

А “Рэгіянальнай газеце” пра тое, што адбылося па вуліцы Будаўнікоў, расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч:

– Да маладзечанца ў госці прыехаў сябра з Мінска. Мужчыны, якім па 53 гады, разам выпівалі. Пасля выйшлі на вуліцу, дзе ля пад’езда сядзелі двое мясцовых жыхароў прыкладна такога ж узросту. Яны былі таксама нецвярозыя.

Паміж імі ўзнікла сварка. Мінчанін ударыў аднаго з мужчын нажом у жывот, а другому нанёс удар у шыю.

Мужчына з колата-рэзанымі ранамі шпіталізаваны, а таму, каму ўдарылі нажом у шыю, наклалі швы і адпраўляць у бальніцу не сталі.

Прычына сваркі высвятляецца. Мінчанін затрыманы. Сваёй віны ён не адмаўляе. 

У Вілейцы мужчына адышоўся ад прыпынку – у гэты час у яго скралі бензапілу і дрыль

У канцы лютага падаражэе тэхагляд аўтамабіляў

Дапамажыце “Белпошце” выбраць лепшую марку 2015 года

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731