Старшыня Дзяржкантролю Леанід Анфімаў заявіў у эфіры “Беларусь –1”, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі будуць зменшаныя да 1 сакавіка.

Ён патлумачыў, што спецыяльная працоўная група пералічыць тарыфы, “пасля чаго іх замарозяць да асаблівага распараджэння Лукашэнкі”.