Жанчына больш за два гады не плаціць сваім дзецям аліменты.

Як распавяла следчая Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Аксана Сагадзін, жыхарку вёскі Русакі на Валожыншчыне пазбавілі бацькоўскіх правоў у 2009 годзе. Яе двое дзяцей, 10-гадовы хлопчык і 12-гадовая дзяўчынка, трапілі ў прыёмную сям’ю.

У лістападзе 2013 года жанчына перастала плаціць аліменты. За гэты час сума вырасла да 68 мільёнаў.

Як зазначае следчая Аксана Сагадзін, жанчына выйшла з турмы, уладкавалася на працу, але не ходзіць туды. Яна не наведвае сваіх дзяцей, не цікавіцца іх жыццём.

Следчая таксама дадае, што бацька гэтых дзяцей таксама пазбаўлены бацькоўскіх правоў і вінны амаль такую ж нявыплату па аліментах.

Абвінавачанай жанчыне за нявыплату аліментаў пагражаюць выпраўленчыя працы да двух гадоў, абмежаванне волі да трох гадоў ці пазбаўленне волі да аднаго года.