Здарэнне адбылося каля 17 гадзін каля крамы па вуліцы Будаўнікоў, 17-а.

Як распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош, 38-гадовая маладзечанка прыпаркавалася каля крамы і пайшла за пакупкамі. Калі вярнулася праз нейкі час, дазналася, што хтосьці пашкодзіў аўтамабілем яе машыну і з’ехаў.

Жанчына выклікала ДАІ. “Мерседэс-Бэнц” з пашкоджаннямі, якія маглі застацца пасля такога здарэння, знайшлі па вуліцы Міру, 2. Высветлілася, што ёй кіраваў 27-гадовы маладзечанец. Калі ён рухаўся паміж радамі на паркоўцы каля згаданай крамы па Будаўнікоў, то машыну занесла, бо асфальт быў заснежаны. Кіроўца наехаў на прыпаркаваны “Опель”.

Маладзечанец бачыў, што на зачэпленай ім машыне ёсць нязначныя механічныя пашкоджанні, але паколькі гаспадара побач не было, ён з’ехаў з месца здарэння.

Мужчыну пагражае штраф і пазбаўленне правоў кіравання.