Смяротнасць сярод спажыўцоў наркотыкаў штогод павялічваецца.

Наркатычная залежнасць узнікае вельмі хутка. Гэта хвароба небяспечная таму, што выклікае грубыя парушэнні функцыі ўнутраных органаў, і чалавек дэградуе.

Маладзечанскі раён у гэтым не выключэнне. Штогод дактары разам з міліцыяй знаходзяць тых, хто ўжывае наркотыкі. Іх бяруць на ўлік для лячэння і рэабілітацыі.

Штогод на дыспансерны ўлік бяруць да 15 чалавек, а на прафілактычны нагляд – да 20 чалавек. У апошнюю групу ўваходзяць тыя, хто ўжывае наркотыкі эпізадычна.

Дактары псіханеўралагічнага дыспансера шмат працуюць на прафілактыку наркаманіі. Таму што нават аднойчы паспрабаваўшы наркотык, жыццё чалавека так ці інакш мяняецца назаў­жды. Бяспечнага ўжывання пад адгаворкамі “я толькі крыху” ці “толькі паспрабую” не існуе.

Калі вы самі ці нехта з вашых блізкіх сутыкнуліся з праблемай наркаманіі, мы заўсёды гатовыя вам дапамагчы.