Ён выказаў гатоўнасць завяршыць праект да 2019 года. Адным з фактараў, якія надалі інвестыцыйную прывабнасць ашмянскай пляцоўцы, стала наяўнасць падрыхтаваных кадраў – тут размешчаны дражджавы завод, дзе вырабляюць хлебапякарныя дрожджы, перадае БЕЛТА.

Пад прадпрыемства выдзелены зямельны ўчастак плошчай каля 10 га. Рэалізоўваць праект будзе унітарнае прадпрыемства з замежным капіталам “Бітэка Компані”. Будаўніцтва завода будзе весціся паэтапна на працягу прыкладна трох гадоў.

Аб’ём інвестыцый складзе 26 млн еўра.

На новым прадпрыемстве плануюць выпускаць дражджавы экстракт – шматфункцыянальную харчовую дабаўку, якая змяшчае амінакіслоты, поліпептыды, вітаміны, арганічныя кіслоты і мінералы. Гэтая дабаўка шырока ўжываецца ў Еўропе, Амерыцы і Японіі пры перапрацоўцы харчовых прадуктаў. Дражджавы экстракт плануецца рэалізоўваць на ўнутраным рынку і на экспарт. Аналагічная прадукцыя на дадзены момант у Беларусі не вырабляецца.

Як паведамілі ў аблвыканкаме, інвестар рэалізаваў больш за дзесятак падобных праектаў у розных краінах.