Пасля сямі гадзін вечара 8 сакавіка паведамілі, што ў вёсцы Сачыўкі Ільянскага сельсавета задымленне ў жылым доме.

Па прыбыцці выратавальнікаў з дома ішоў дым: аказалася, што каля печы гарэла падлога.

У выніку падлога згарэла на плошчы каля васьмі метраў квадратных, закурадымлены сцены, столь і маёмасць.

Прычынай загарання стала тое, што не былі зачыненыя топачныя дзверцы печы, паведаміў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Да гаспадыні прыехала ўнучка, цепліла печ. З печы выпаў вугалёк і пачаў тлець. Загаранне своечасова заўважылі, і  бабуля з унучкай выйшлі з дому.