У суботу, 19 сакавіка, каля 22:30 36-гадовы маладзечанец рухаўся па дарозе Мінск–Маладзечна–Нарач у бок Мінска на аўтамабілі “Додж Калібер”.

Па вуліцы 19 Верасня у Красным каля дома №101 на закругленні дарогі ўлева ён не змог кантраляваць машыну, бо не ўлічыў умовы надвор’я, снегапад, стан аўто і хуткасць руху. Кіроўца выехаў навустрэчку, дзе сутыкнуўся з “Рэно Лагуна”, якім кіраваў 19-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна.

Кіроўцы засталіся цэлыя, на машынах – механічныя пашкоджанні.

Як адзначаюць самі кіроўцы, сур’ёзных наступстваў ДТЗ удалося пазбегнуць дзякуючы таму, што абодва рухаліся з хуткасцю 40 кіламетраў у гадзіну.

Пра аварыю распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.