У суботу, 19 сакавіка, каля 21:00 36-гадовы маладзечанец ехаў на “Аўдзі100”па вуліцы Віленскай у бок вуліцы Янкі Купалы. 

Паблізу дома №139 кіроўца не ўлічыў умовы надвор’я, заснежанасць асфальту, няправільна абраў хуткасць руху і наехаў на пешахода. 23-гадовы маладзечанец пераходзіў дарогу справа налева па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

Малады чалавек атрымаў шматлікія раны. Яго адвезлі ў прыёмнае аддзяленне бальніцы і пасля аказання дапамогі адпусцілі дамоў.

Кіроўца “Аўдзі100”быў цвярозы.

ДАІ праводзіць праверку.

Пра аварыю распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.