У сварцы, якая адбылася 18 кастрычніка ў Гервятах, малады чалавек ударыў бутэлькай па галаве знаёмага.

24-гадовы мясцовы жыхар у той дзень пайшоў у кафэ за півам, хаця ўжо быў выпіўшы.

У двары кафэ заўважыў свайго знаёмага, з якім у яго быў раней канфлікт з-за дзяўчыны. Некалькі разоў папрасіў таго адысці ўбок пагутарыць адзін на адзін. Аднак той адмаўляўся. Тады зламыснік ударыў бутэлькай піва па галаве свайго знаёмага.

Бутэлька разбілася, аскепкамі парэзала галаву.

Суд Астравецкага раёна прызнаў вінаватым жыхара Гервятаў і прызначыў яму штраф у памеры 40 базавых велічынь (8 мільёнаў 400 тысяч рублёў).