Цела хлопчыка знайшлі ў Смаргонскім раёне.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

Сігнал пра тое, што каля вёскі Солы ў раку Ашмянку ўпала дзіця, выратавальнікам паступіў у канцы дня 1 красавіка. Пошукавая група тэрмінова рушыла на месца здарэння.

Хлопчыка шукалі каля гадзіны. У 70 метрах ад меркаванага месца падзення на дне ракі знайшлі яго цела.

Выстветлілі, што дзіця гуляла ўздоўж берагу разам з мамай. У нейкі момант ён аступіўся і ўпаў у ваду. Па факце здарэння праводзіцца праверка.