Здарэнне адбылося 2 красавіка ў вёсцы Гінеўцы Ашмянскага раёна.

Як распавёў сам 58-гадовы пацярпелы, 2 красавіка ён вырашыў на прысядзібным участку спаліць смецце.

Каб лепей гарэла, абліў яго палівам і, калі паднёс запалку, куча смецця ўспыхнула полымем.

Паколькі мужчына быў у шортах, яму абсмаліла ногі.

Пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу толькі 4 красавіка.

З апёкамі 3-й ступені, гэта 8% цела, яго шпіталізавалі.

У Мінскай вобласці за суткі, ад 6 гадзін раніцы 4 красавіка да 6 гадзін раніцы 5 красавіка, зарэгістравана 58 выездаў на тушэнне сухой расліннасці.

У Гродзенскай вобласці за суткі зарэгістравана шэсць узгаранняў травы. 

Па інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.