Аварыя адбылася 2 красавіка каля 10:30 па Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне, распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

31-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд-Фіеста” на перакрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Лебедзеўская паварочваў налева на зялёны сігнал святлафора. Ён не аддаў перавагу аўтамабілю “Нісан”, кіроўца якога рухаўся ў сустрэчным напрамку, у выніку чаго адбылося сутыкненне.

Начальнік ДАІ вынес пастанову, у якой кіроўцу прызначаны штраф у памеры 5 базавых велічынь (1 050 000 рублёў) з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам на 1 год.