Апоўдні 5 красавіка паведамілі пра шпіталізацыю з атручаннем чадным газам, паведамляе МНС.

Гэта жыхарка 1974 года, касцялянша маладзечанскай бальніцы №2, яе сын 2003 года і дачка 2006. Дзеці вучацца ў школе №4.

Яны атруціліся ў кватэры двухпавярховага шматкватэрнага дома на вуліцы Лебедзеўскай.

Прычыну атручання высвятляюць.

Па інфармацыі “Рэгіянальнай газеты” на 11:30 6 красавіка, дзеці выпісаныя, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.