Забарона на лоўлю судака ва ўсіх рыбалоўных угоддзях рэспублікі дзейнічае з 1 красавіка па 30 мая.

– Калі злавілі судака ў гэты перыяд,  яго неабходна адпусціць, – тлумачыць старшы дзяржінспектар Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Хіла.

Незаконная здабыча судака цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. Таксама давядзецца пакрыць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду: 18 базавых велічынь ці 3 780 000 рублёў за кожнага злоўленага ў час забароны судака.