Полымя цяжка спыніць і пацярпець можа не толькі маёмасць, але і сам падпальшчык або людзі, якія выпадкова апынуліся на месцы пажару.

Для таго, каб пазбегнуць бяды, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:

– Ні ў якім разе не паліце ​​траву. Акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечныя і для людзей. Не пакідайце агонь без нагляду. Старанна тушыце недакуркі і запалкі перад тым, як выкінуць іх.

– Калі вы заўважылі пажар – не праходзьце міма. Пры тушэнні падручнымі сродкамі можна збіваць полымя пажару звязкам дубцоў або галінак ліставых дрэў, альбо ж закідваць пажар пяском.

– Калі патушылі пажар, не сыходзіце да таго часу, пакуль не пераканайцеся, што агонь не разгарыцца зноў.

– Калі ж вы разумееце, што самастойна пагасіць полымя не ўдасца, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася па тэлефоне 101 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.

Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Гэта значыць ад 2 мільёнаў 100 тысяч рублёў  да 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў.

Таксама развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.

Спальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, але пры гэтым неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор’е. Вогнішчы лепш разводзіць удалечыні ад будынкаў, лесу ці скірдаў саломы. Калі нічога з пералічанага паблізу няма, вы гатовыя сачыць за агнём і пад рукой ёсць вогнетушыцель або вядро з вадой, значыць вы ўсё робіце правільна.

Вогнішча павінна быць не бліжэй за 10 метраў ад пабудоў, 20 – ад лесу і 30 – ад саломы. Мангал або грыль усталёўваюць як мінімум на адлегласці 4 метраў ад дома.