Здарэнне, якое ледзьве не каштавала жыцця 65-гадоваму пенсіянеру з вёскі Будзёнаўка Ашмянскага раёна, адбылося на выхадных.

Ён прыехаў на трактары з прычэпам да сябе ў двор. Там пачаў адлучаць прычэп, аднак з-за невялікага ўхілу трактар пакаціўся.

65-гадовы мужчына паспрабаваў заскочыць у кабіну і спыніць транспартны сродак, аднак выпаў адтуль. На жаль, упаў ён прама пад задняе левае кола, якім тэхніка і пераехала яго.

 З траўмамі пенсіянер дастаўлены ў бальніцу, зараз яго жыццю нішто не пагражае.